15.05.2013

КІТАЙСКАЯ РУЖА ЦВІЦЕ

КІТАЙСКАЯ РУЖА ЦВІЦЕ

Прыехаў з вясенніх канікулаў: пасля Параду 9 траўня як з’ехаў у вёску, дык толькі сёння 14 траўня вярнуўся. Пасадзіў троху бульбы, пасеяў ячмень куркам. Дапамог жонцы высадзіць памідоры, іншую гародніну. Схадзіў на Вузлянку, але дарэмна: пару разоў пазабаўляўся хтосьці з маім паплаўком і на гэтым мая рыбалка скончылася.

Там, на прыродзе, адна любата і замілаванне! Не паверыце: вольна гуляюць зайцы па вёсцы. Цвітуць чаромха і нарцысы... Кукуе зязюля, нават тады, калі ў цябе, мой чытач, пустая кішэня. А як цёхкаюць салаўі! Ці чулі якія замілаваныя нашай душы і сэрцу яны выводзяць мелодыі! Вось дзе па-сапраўднаму "удивительны" на Беларусі (!) вечары! Гэта трэба адчуць кожнай клетачкай сваёй! Адчуць жа можна толькі тады, калі ты любіш гэта і паважаеш! Успомнілася маладосць...

Заходжу ў сваю гарадскую кватэру, спяшаюся пабачыць сваіх гадаванцаў. І - цуд, людцы! Стаіць на падваконні мая ружа і ўсміхаецца свайму гаспадару вялізнай купчастай кветкаю! Як я ўзрадаваўся! Прыхінуў, загаварыў з ёю. Не смейцеся, бо я ля яе тэпаю ўжо больш за год. Першыя бутоны адваліліся. Ну, думаю, усё, канец маёй задуме выгадаваць кітайскую ружу. Але насіўся з кухні ў кабінет свой, з балкона на кухню. І вось зноў напачатку траўня з’явіліся новыя бутоны, што хутка адваліліся. Амаль пасварыўся з жонкаю, думаў яна страсянула, што залішне прыбірае мой рабочы кабінет, можа і ружу сваёю рукой кранула не так. Але дарэмна злаваўся.

І вось цуд! Цвіце і радуе мяне ружа-ружачка!

КІТАЙСКАЯ РУЖА ЦВІЦЕ

Я рады і хачу з вамі падзліцца гэтай радасцю. Глядзіце, якая прыгажуня!

А вось лімоны пакулі растуць толькі ўгору. Пара прывівіваць.

Пішыце. Чакаю вашых каментарыяў.


Ваш Аркадзь Жураўлёў.

E-mail:zhuravlev@tut.by