27.07.2009

Адам Глобус у "Звяздзе"

Адам Глобус у "Звяздзе"

Цікава і адметна, па-свойму вядзе свой коладзённік ў нашай старэйшай газеце "Звязда" мастак і пісьменнік Адам Глобус (Адамчык). Займальна распавёў паход у падатковую інспекцыю. "Каму раптам закарціць пакурыць, а каму пасікаць"...

Некаторым і "хуткую" выклікалі пры назве сумы падаткаў і пра абавязак плаціць своечасова. Бываюць экзэмпляры і з кулакамі лезуць да выканаўцы-інспектара. Розныя бываюць падаткавікі, як і розныя мы-падаткаплацельшчыкі. Дарэчы, як і атрыманыя сумы нашых вельмі сціплых ганарараў. Адзін лёгкім росчыркам пяра мільёны заграбе, ты ж, пісьменнік, за сваё недаспаныя ночы рубель які атрымаеш (калі атрымаеш яшчэ!) таксама аддай частку яго. Ці не так?

КАЖУ гэта як былы галоўны інспектар па асабовым складзе.

Ваш Аркадзь Жураўлёў (Аркадзь Шагакін)
E-mail: zhuravlev@tut.by

17.07.2009

Беларусы нарэшце ўспомнілі аб загінулых у канцлагеры Дахаў

Беларусы нарэшце ўспомнілі аб загінулых у канцлагеры Дахаў

Тое, што на тэрыторыі былога нямецкага канцлагера Дахаў беларусы адкрылі мемарыяльную дошку ў памяць аб бязвінных вязнях, няхай і са спазненнем, але гэта добры крок. Крок да памяці нашай. Так бы зрабіць і па ўсёй Еўропе, дзе загінулі беларусы.

Але чаму за 65 год мы так і не палічылі колькі ж усяго беларусаў замучылі фашысты тут, у адным канцлагеры. Чаму мы такія абыякавыя да сваіх жа суайчыннікаў? А пасля крыўдзімся, што "вымірае Беларусь як нацыя". Паважліва патрэбна адносіцца да кожнага свайго чалавека, кожнага Грамадзяніна незалежна ад пасады і веравызнання. Да ўсяго нацыянальнага: мовы, культуры, сімволікі. Нікому не даваць здзеквацца над сваім народам, тады і паважаць нас будуць ва ўсім свеце.

Ваш Аркадзь Жураўлёў (Аркадзь Шагакін)
E-mail: zhuravlev@tut.by

16.07.2009

Девственнось

Девственнось

Жанчына: хачу цнатлівай быць на ўсё жыццё (бел.)
Женщина: хочю целомудренной быть всю жизнь (русск.)

У такі неразборлівы час жывём, што іншых адразу і не зразумееш: дзе ты, чалавек, і як ты павінен сябе паводзіць у цывілізаваным грамадстве ХХI стагоддзя? Возьмем хаця б жанчын. Адныя, як толькі крыху апярыліся, завязаліся, што называецца “арэшкі” адразу шукаюць сябра супрацьлеглага полу і … пачынаюць сталае жыццё. Так і жывуць іншым разам колькі год. І ганарацца адна перад адной: я жанчынай стала ў 12 год, у 16 ці 17 нарадзіла. І жывуць без згоды бацькоў, без бласлаўлення Божага. Многія ў парах. Цяпер гэта модна – грамадзянскі шлюб. Юначая закаханасць хутка мінае і пачынаюцца новыя пошукі сексуальных партнёраў. Некаторым так хочацца паказаць новаму мужчыну цнатлівасць сваю, што робяць аперацыі па ўзнаўленню яе, цнатлівасці, (целомудрия, девственности) перад кожным чарговым шлюбам (!?). Ёсць яшчэ сярод нашага брата-мужыка тыя, хто ахвотна перажывае з гэтай нагоды і ахвотна верыць ў сваю сілу і перамогу. Нават сем’і ўжо ёсць, напрыклад, ў краіне-суседцы Расіі, дзе падобныя аперацыі ўжо сталі сямейнай традыцыяй. Дзеля задавальнення плоці ідуць пад нож доктара. O tempora! O mores!

Поспехаў ва ўсім!

Ваш Аркадзь Жураўлёў (Аркадзь Шагакін)

E-mail: zhuravlev@tut.by

11.07.2009

Палесцінцы чытаюць беларускую літаратуру!

Палесцінцы чытаюць беларускую літаратуру!

Узрадаваўся, калі прачытаў пра тое, што некалі раіў ў сваёй гумарэсцы "Рэцэпт здароўя". У Палесціне ўлады забаранілі жаніцца без адсутнасці медыцынскай даведкі аб стане здароўя, у прыватнасці грыпу Н1N1.

Гэта правільна. Цешыць душу тое, што мае жартаўлівыя пажаданні пачалі прымяняць у жыцці не толькі ў маёй Беларусі, а і ў свеце. Во як! Значыць і ў Палесціне чытаў хто маю кнігу "Апалонік для дырэктара". І гэта правільна: здароўе нацыі – гэта галоўнае і пра яго трэба клапаціцца.

Дык наперад, паважаныя, да маральнай і фізічнай чысціні сваіх арганізмаў!

Ваш Аркадзь Жураўлёў (Аркадзь Шагакін)
E-mail: zhuravlev@tut.by

10.07.2009

Быкаву-85 год.

Быкаву-85 год.

Імя Васіля Быкава будзе жыць у вяках!

Быкаў. Беларусь. Трэба ўрэшце прызнаць, што на літаратурнай карце свету мы пазначаны фігурай Васіля Уладзіміравіча Быкава. 22 чэрвеня В.У.Быкаву - класіку нацыянальнай літаратуры споўнілася б 85 год. Успамінаю 1979 год, калі Быкаў прыязджаў у Маладзечна на літаратурную сустрэчу, адразу пасля выхаду яго аповесці "Пайсці і не вярнуцца".
Автограф
І як мне, студэнту журфака, у другі раз давялося даступна і зразумела няхай і ўсяго некалькі хвілін гутарыць з класікам нацыянальнай літаратуры. Без фанабэрыстасці і капрызаў, як гэта здараецца з сённяшнімі аўтарамі гаварыў Быкаў. Я тады не прадбачыў, што В.У.Быкаў стане знакавай фігурай часу. Я перачытаў яго кнігі, многія пісьмы Быкава да вучняў Сваткаўскай школы, што на Мядзельшчыне, дзе ён, як і многія беларускія пісьменнікі(Уладзімір Караткевіч, Ніл Гілевіч, Рыгор Барадулін, Алег Лойка, Іван Навуменка, Янка Саламевіч, Мікола Аўрамчык...), неаднойчы быў на літаратурных сустрэчах, дзякуючы апантанаму настаўніку і шчыраму беларусу Міколу Арсеньевічу Пашкевічу. Дарэчы, В.Быкаў сваю аповесць "Абеліск" прысвяціў "Светлай памяці М.А.Пашкевіча" і той абеліск, што паставілі яго сябры-пісьменнікі ў яго родным Гарадзішчы на Мядзельшчыне, як удзячнасць за усё, што зрабіў настаўнік для разумення беларускай літаратуры звычайнымі вучнямі.

Лічу , што новае слова ўлады не будзе лішнім. Пакуль жа яго няма. У сэнсе павінна быць акрэслена месца Народнага пісьменніка. А сёння, як мне падаецца, імя Васіля Уладзіміравіча Быкава павінна быць увекавечана ў бронзе і назвах школ, вайсковых часцей і г.д.

Ваш Аркадзь Жураўлёў (Аркадзь Шагакін).
email: zhuravlev@tut.by

02.07.2009

Ветракі

Германскія ветракі ў Беларусі

За маёй спінай 52-х метровыя ўстаноўкі на Мядзельшчыне, у Занарачы. Першую на Беларусі ветраэнергетычную устаноўку, ветраную электрастанцыю ўзвялі дзякуючы дабрачыннай арганізацыі "Дамы замест Чарнобыля" нямецка-дацкі канцэрн "Нордэкс".

Выпрацоўваць электраэнергію станцыя пачынае пры хуткасці ветру тры метры ў секунду, а пры павелічэнні яе ў 3 разы магутнасць устаноўкі ўзрастае да 250 кілават-гадзін.
Германскія ветракі ў Беларусі
Энергію ветру чалавек выкарыстоўвае з найстражытных часоў. Успомніце млыны па ўсей Расіі да Кастрычніцкай рэвалюцыі! З дапамогай ветраных млыноў чалавек без праблем малоў збожжа, чым і жыў. На сёння рэшткі падобных млыноў захаваліся толькі ў Егіпце.

Праз два гады на азёрнай Мядзельшчыне з'явілася другая, больш магутная ўстаноўка на 600 кВт. Абслугоўвае станцыю міжнароднае дабрачыннае грамадскае аб'яднанне "ЭкаДом". Гуманітарная дапамога з Германіі працягвае паступаць.

Вышэй названая арганізацыя ў Стахоўцах, непадалёку ад Занарачы, узводзіць для чарнобыльскіх перасяленцаў экалагічны пасёлак Дружны. Нямецкія валанцёры выкарыстоўваюць дрэва, гліну, чарот, чарапіцу. 35 прыгожых, светлых і прасторных, зручных для пражывання дамоў радуюць беларускіх жыхароў.

І яшчэ адзін аб'ект ў гэтым куточку Нарачанскага краю ўзводзяць немцы, дакладней евангельская царква федэральнай зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія. Не здзіўляейцеся: фашысцкія захопнікі ў гады Другой сусветнай вайны разбурылі мясцовую царкву. Вось заміж яе і ўзводзяць новую Свята-Прэабражэнскую царкву. Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт і епіскап Манфрэд Зорг асвяцілі царкву.

Як бачна нашыя народы могуць жыць у згодзе і міры, супрацоўнічаць, хай так было б заўсёды!


Ваш Аркадзь Жураўлёў (Аркадзь Шагакін).
email: zhuravlev@tut.by